АГЛАБЛЁ'ВА ж. Апошняя чарка перад развітаннем. Пытаюцца ўсе: 'A чаму аглаблёва?" - "Бо пасля яе каня ў аглоблі запрагаюць ды збіраюцца ехаць дадому". Альшаніца Квас. АГЛАБУШЫ'ЦЬ зак. экспр. Знянацку, моцна стукнуць. Аглабушыў з-за вугла майго хлопца, а сам наўцёкі. Ятвезь Квас. АГЛАШЭ'ННЕ н. царк. Паведамленне аб намеры маладых уступіць у шлюб; абвяшчэнне. У гэту нядзелю ажні тры пары падалі на аглашэнне. Лазаўцы Міл. АГНО'ЕК м. Гнілое дрэва. Пайдзеш у лес, то столькі агнойкоў ляжыць, гніе. Заполле Кос. АГНО'ЙКІ мн. Гнілякі. Якія гэто дрова - адны агнойкі! Сакоўцы Міл. АГО'ЎТАЦЦА зак. Асвойтацца, прывыкнуць да чаго-н. Я не тутэйшая, я з другого сяла, сюды замуж пайшла. Агоўталася, прывыкла, жыву, мірусязлюдкамі. Галенчыцы Ягл. АГРЫ'ЗОК м. 1. Агрызак. Гэто зара агрызкі хлеба валяюцца, даўнейупадзя акрайчыкхлеба ca стала, чалавек падымя i пацалуя. Була Міл. 2. перан. абразл. Недабітны чалавек. Hy, усім агароды камбайны памалацілі, засталіся адны агрызкі: пенсіянеры даўдовы. Заполле Кос. АГРЭ'БНІК ж. i м., асудж. Неахайны чалавек. Пакараў мяне Бог нявесткаю: агрэбнік, ажно брыдко людзей. Мілейкі Міл. АГУ'ЗКАВАТЫ прым. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Малады яшчэ, але агузкаваты хлопец у Андрэя. Андрэй мяшок з картоплямі адзін бярэ на плячо, i сын ужэ адяго не адстае. Быч Стайк. АДБАРАБА'НІЦЬ зак. экспр. Набіць. Біў ён, адбарабанілі яго: галава гуза знойдзя. Грыўда Міл. АДБГЦЬ зак. перан. Адгаварыць. Да Алены некі сватаўсяўдавец, але адбілілюдзі. Міхнавічы Стайк. АДБУ'ХАЦЬ зак. экспр. Пабудаваць прасторны, вялікі
Дадатковыя словы
аглабушыць, агноек, агоўтацца, агрызок, адбарабаніць, адбухаць
11 👁