АБРЫ'ДЗІЦЬ зак. Абганіць, узвясці паклёп. Абрыдзіла, абганіла, a зара слатою ў вочы лезя. Аўсто Стайк. АБСМАКТА'ЦЬ зак. перан. Абабраць, украсці. Абсмакталі мяне, як сабакі костку. Заполле Кос. АБСУ'НУЦЬ зак. Абдзерці, параніць. Ішла це'мначы дахаты, цярнулася аб плот, надто моцно руку абсунула. г. Косава. АБХАЛАСТРЫ'ЦЬ зак. экспр. Абабраць, вынесці з хаты. Абхаластрыла ў мінюту, зладзейка. Кушняры Падст. АБЦЕ'ПНУЦЦА зак. Выцепціся, выцерціся. Абцепся швэдар, яноўімуж э да кароўхадзіць. Квасевічы Квас. АБЦЁТІНЫ толькі мн. Атрэп'е. Як падымаяш лён, а добра выляжаны, то ўжэ патрэскаўся, валакно відаць. У кулі' ставіш, то трэба абцягаць, каб роўненькі быў. Toe, што абцягаяцца, i будуць абцёгіны. Альшаніца Квас. АБУ'ЎКА ж. Абутак. Абуўку даўней бераглі. Ідзеш, бало, у цэркоў, туфелькі ў руках нясеш. Гэта ўжо ля цэрківі яно i абуяшся. Гладышы Міл. АБЦЭ'НГІ толькі мн. Абцугі. Нясі абцэнгі, трэба цвікі паўрываць. Руда Падст. АБЫСЦГ безас. Пакрыўдзіцца. Мне абышло, што ты мяне папракнулазалеташнія вішне. Юкавічы Стайк. АБЫ-ЯК прысл. Бедна, цяжка. Яна i зара абы-як жыве, німа чаго на плечы накінуць. Бараны Яглев. АБЭ'РЖА ж. Вялікая прасторная будыніна. Хату паставіў, як абэржу, усім места хопіць, на ўсё место будзя. Заполле Кос. АВАДЗЁ'Н м. Авадзень. Такі гомаз, надто авадзён каравам дапякая. Боркі Падст. ABO' часц. Вось. Шукаяш сваю ўнучку? Аво яна, у нас. Гошчава Стайк. АГАЛАВЕ'ЧЫЦЬ зак.экспр. Стукнуць па галаве. Не чапай, а то агалавечу паленом. Заполле Кос. АГЛАБГНА ж. Аглобля. Ядрона гарабіна - калу па аглабіны. Заполле Кос
Дадатковыя словы
абрыдзіць, абсмактаць, абсунуць, абуўка, абхаластрыць, абцепнуцца, абэржа, агалавечыць, атрэпе, цемначы
13 👁