Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
гаварыць з людзьмі навучыўся. Майск Люб. АБМА'НКАж. Самаробная соска. Хлеб пажуешз цукром да ў ганучку льняную, ніткаю перавяжаш i ў pom дзіцяці абманкай называлі. Аляксейкі Стайк. АБМА'НЧЛІВЫ прым. Абманны (пра вальс). E дамскі вальс, калі дзяўкі прыглашаюць кавалероў. A e абманчлівы вальс. Танцуюць пары ў крузі, падыходзіць да якой пары дзеўчына i адбівая хлопца. Той кідаяцца да яе, хоча ўжэ з гэтай дзеўкай танцаваць, але яна кідае яго пасярод круга, а запрашая другого хлопца на вальс. Хлапец застаўся на бубнях: i першую кінуў, а другая сама ні схацела. Гэто так жартавалі даўней. Заполле Кос. АБМАРЫ'ЦЬ зак. Змарыць (пра сон). Абмарыў сон, хоць плач. Трохі прылягу. Альшаніца Квас. АБМЫВА'ЦЬ незак. асудж. Тое ж, што і а б г у д з і ц ь. Нічого ніробіця, ано абмываяцялюдзей. Галік Міл. АБО'ДРАНІК м. пагардл. Чалавек, які носіць старое, лапленае адзенне. Абодранік, на табе ўся адзежына свіціцца. Квасевічы Квас. АБРАБГЦЦА зж. 1. Парабіцьусе работы па гаспадарцы. Мяне зіма ні застаня неспадзеўкі, бо я ўжэ абрабіўся: i пагараў, i дроў прывёз, i смецця павывозіў. Рацькевічы Міл. 2. Упэцкацца, забрудзіцца. Дзе ты гэдык абрабіўся? Вымазаны ўвесь. Заполле Кос. АБРАКА'ЦЦА незак. Заракацца. Абракаўся, казаў, шчо ні будзя сварыцца з жонкаю, i тыдня не вытрымаў, зноў вайна ўхаці. Заполле Кос. АБРА'КНУЦЬ зак. Абрызнуць. Учарашняе малако ўжэ абракло. Заполле Кос. Малако абракло, xaŭ скісая, то адтаплю. Хрышчонавічы Квас. АБРА'Т м. Адыходы ад перапрацаванага на млячарні малака. Кажуць, што надто парасята на абраці растуць, на вачах. Яблонка Жытл. АБРО'ЧНАЯ ТО'РБА ж. зневаж. Тоўстая жанчына. Табе, торбе аброчнай, яно i танцаваць. Яглевічы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абманкаж, абмарыць, абмываць, абракацца, абракнуць, абрат, аброчная, з<ж, торба
16 👁
 ◀  / 274  ▶