Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
абдзірус, на кожны плот пачэпіцца, адзежы ні наўмеяшся. Заполле Кос. АБЕ'ДДЗЕ н. Аб'едкі (пра сена). Вечаром карові цэлы цэбяр аб'еддзя на сечку рэжу. Халап'я Падст. АБЕ'ДЗЬВІ ліч. Абедзьве. Абедзьві адзінакія: адна адной ніўступяць. Заполле Кос. АБЕ'РТУХАж. Луста хлеба на ўвесь бохан. Якнамажаш маслом абертуху, то адразу наясіся. Альшаніца Квас. АБЕ'ЧКО н. Абадок рэшата, сіта. Абечко яловае, моцнае. Падстарынь Падст. АБЖА'ЦЦА зак. Кончыць жніво. Дзякаваць Богу, абжаліся, няхай рукі адпачнуць перад капанием. Уласаўцы Жытл. АБЖА'ЦЬ зак. 1. Апярэдзіць у жніве. Стараліся адна перад адной, хто каго абажне, маладыя былі. 2. Зжаць чужое. Пры калхозі сена вобмаль давалі, то пожню касілі, вось i стараліся абжаць другого, каб гэтай пожні больш было. Альшаніца Квас. АБЗО'Л н. Неабрэзаны край дошкі. Не хапая na шырыні дошкі, то, кажуць, абзол пайшоў. Верашкі Квас. АБЗО'ЛІСТЫ прым. 3 няроўнымі краямі, неабрэзаны. Абзолістая дошка пайдзя на рыштаванне. Куляшы Міл. АБКАЛЯСГЦЬ зсж. іран. наем. Ездзячы, пабыць у многіх месцах. Абкалясіў паўсвета, a, бач, вярнуўся: німа нідзе лепш, якдома. Размеркі Стайк. АБЛАПУШЫ'ЦЬ зак. экспр. Абабраць, абтрэсці. Сліўка ядрона была, то без пары дзетвара аблапушыла. Харошча Міл. АБЛІВА'НЕЦ м. насмешл. Поўны, тоўсты мужчына. Гэты абліванец за пузом зямлі ні бачыць. Квасевічы Квас. АБЛІВА'НЦЫ мн. Гумовыя чаравікі. Пры Польшчы на гумовыя чаравікі казалi абліванцы. Хадакі Жытл. АБЛЮ'ДНЕЦЬ зак. Пабыць у людзях, набрацца жыццёвага вопыту. Пабыў у людзях, аблюднеў, хоць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеддзе, абеддзя, абедкі, абертухаж, абжацца, абзолісты, аблапушыць, аблюднець, адразў, халапя
18 👁
 ◀  / 274  ▶