Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Кожны народ мае хаця 6 адзін геніяльны твор, i гэты твор - мова. Алесь Разанаў А АБАБІЦЦА зак. Знайсціся. Абаб'ецца работа, зараблю грошай, куплю целявізар. Заполле Кос. АБАБОЎЧЫЦЬ зак. экспр. Моцна, знянацку ўдарыць. Hi лезь, ні трывож душы, пабачыш, абабоўчу качаргою. Азярцо Падст. АБАБЭНЧЫЦЬ зак. Тое ж, што і абабоўчыць. Ад'еў душу жонцы, а жонка ўзяла чапялу да абабэнчыла па галаве, мужык i згарнуўся. Альшаніца Квас. АБАЛОНЬ ж. Абалона. 3 абалоні ваконрабіць ні будзяш: моль паточыць, сыпацца будзя. Быч Стайк. АБАРВАЦЦА зак. Прыйсці ў нягоднасць (пра адзенне). Абарваўся, як жабрак, i купіць адзежыну німа за шчо. Жамайдзякі Міл. АБАЧНАСЦЬ ж. Павага, пашана. О, настаўнік пры Польшчы павагу меў, як казалі, абачнасць. Няхачава Стайк. АББАРАБАНІЦЬ зак. іран. Абстрыгчы. Гэто ж ты хлопца на лысо аббарабаніла, а ён ўжэ на дзяўчат заглядаяцца. Хадоркі Кос. АБГАЛАСІЦЬ зак. асудж. Незахавацьтайны, падзяліцца з іншымі. Разыходзіцца дачка, то нашчо было казаць, а то наўсё сяло абгаласіла. Сярадава Жытл. АБГОРВАЦЬ незак. Акучваць. Картоплі пара абгорваць, бо праз тыдзянь ні ўлезяш: велькія будуць. Панкі Люб. АБГУДЗІЦЬ зак. Абгаварыць, зняславіць. Кажуць, ягады збірала з Маняю, то за дзень усіх жанок абгудзілі. Альба Квас. АБДЗІРУС м. жарт. Рухавы, шустры хлапчына, які не шануе адзення. Прывязлі мне на лето ўнука, а ён такі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 274  ▶