гаварыць з людзьмі навучыўся. Майск Люб.
АБМАНКА ж. Самаробная соска. Хлеб пажуеш з цукром да ў ганучку льняную, ніткаю перавяжаш і ў рот дзіцяці – абманкай называлі. Аляксейкі Стайк.
АБМАНЧЛІВЫ прым. Абманны (пра вальс). Е дамскі вальс, калі дзяўкі прыглашаюць кавалероў. А е абманчлівы вальс. Танцуюць пары ў крузі, падыходзіць да якой пары дзеўчына і адбівая хлопца. Той кідаяцца да яе, хоча ўжэ з гэтай дзеўкай танцаваць, але яна кідае яго пасярод круга, а запрашая другого хлопца на вальс. Хлапец застаўся на бубнях: і першую кінуў, а другая сама ні схацела. Гэто так жартавалі даўней. Заполле Кос.
АБМАРЫЦЬ зак. Змарыць (пра сон). Абмарыў сон, хоць плач. Трохі прылягу. Альшаніца Квас.
АБМЫВАЦЬ незак. асудж. Тое ж, што і а б г у д з і ц ь. Нічого ні робіця, ано абмываяця людзей. Галік Міл.
АБОДРАНІК м. пагардл. Чалавек, які носіць старое, лапленае адзенне. Абодранік, на табе ўся адзежына свіціцца. Квасевічы Квас.
АБРАБІЦЦА зак. 1. Парабіць усе работы па гаспадарцы. Мяне зіма ні застаня неспадзеўкі, бо я ўжэ абрабіўся: і пагараў, і дроў прывёз, і смецця павывозіў. Рацькевічы Міл. 2. Упэцкацца, забрудзіцца. Дзе ты гэдык абрабіўся? Вымазаны ўвесь. Заполле Кос.
АБРАКАЦЦА незак. Заракацца. Абракаўся, казаў, шчо ні будзя сварыцца з жонкаю, і тыдня не вытрымаў, зноў вайна ў хаці. Заполле Кос.
АБРАКНУЦЬ зак. Абрызнуць. Учарашняе малако ўжэ абракло. Заполле Кос. Малако абракло, хай скісая, то адтаплю. Хрышчонавічы Квас.
АБРАТ м. Адыходы ад перапрацаванага на млячарні малака. Кажуць, што надто парасята на абраці растуць, на вачах. Яблонка Жытл.
АБРОЧНАЯ ТОРБА ж. зневаж. Тоўстая жанчына. Табе, торбе аброчнай, яно і танцаваць. Яглевічы Ягл.
84 👁