абдзірус, на кожны плот пачэпіцца, адзежы ні наўмеяшся. Заполле Кос.
АБ'ЕДДЗЕ н. Аб'едкі (пра сена). Вечаром карові цэлы цэбяр аб'еддзя на сечку рэжу. Халап'я Падст.
АБЕДЗЬВІ ліч. Абедзьве. Абедзьві адзінакія: адна адной ні ўступяць. Заполле Кос.
АБЕРТУХА ж. Луста хлеба на ўвесь бохан. Як намажаш маслом абертуху, то адразу наясіся. Альшаніца Квас.
АБЕЧКО н. Абадок рэшата, сіта. Абечко яловае, моцнае. Падстарынь Падст.
АБЖАЦЦА зак. Кончыць жніво. Дзякаваць Богу, абжаліся, няхай рукі адпачнуць перад капаннем. Уласаўцы Жытл.
АБЖАЦЬ зак. 1. Апярэдзіць у жніве. Стараліся адна перад адной, хто каго абажне, маладыя былі. 2. Зжаць чужое. Пры калхозі сена вобмаль давалі, то пожню касілі, вось і стараліся абжаць другого, каб гэтай пожні больш было. Альшаніца Квас.
АБЗОЛ н. Неабрэзаны край дошкі. Не хапая па шырыні дошкі, то, кажуць, абзол пайшоў. Верашкі Квас.
АБЗОЛІСТЫ прым. З няроўнымі краямі, неабрэзаны. Абзолістая дошка пайдзя на рыштаванне. Куляшы Міл.
АБКАЛЯСІЦЬ зак. іран. насм. Ездзячы, пабыць у многіх месцах. Абкалясіў паўсвета, а, бач, вярнуўся: німа нідзе лепш, як дома. Размеркі Стайк.
АБЛАПУШЫЦЬ зак. экспр. Абабраць, абтрэсці. Сліўка ядрона была, то без пары дзетвара аблапушыла. Харошча Міл.
АБЛІВАНЕЦ м. насмешл. Поўны, тоўсты мужчына. Гэты абліванец за пузом зямлі ні бачыць. Квасевічы Квас.
АБЛІВАНЦЫ мн. Гумовыя чаравікі. Пры Польшчы на гумовыя чаравікі казалі абліванцы. Хадакі Жытл.
АБЛЮДНЕЦЬ зак. Пабыць у людзях, набрацца жыццёвага вопыту. Пабыў у людзях, аблюднеў, хоць
88 👁