Старонка 135
◀ / 274 ▶
Квас. МЕТЛЮГА ж. Буран, завея. Свету, быту ні відно: гэдыка метлюга. Заполле Кос. МЖА ж. Дробны дождж, імжа. Восеньская мжа на цэлы дзень. Размеркі Стайк. МІДНІЦА ж. Вялікая міса. У мідніцы варылі варэнне. Альшаніца Квас. МІЗІНЕЦ м. Мезенец, пяты, самы малы палец на назе, руцэ. Ты майго мізінца не варт. Азярцо Падст. Мізінцом кабеты шчупаюць курэй. Хадоркі Кос. МІКАЛАЕЎСКАЯ ДЗЕЎКА ж. іран. Старая незамужняя дзяўчына. Выбірала кавалероў ды мікалаеўскай дзеўкай засталася. Бялавічы Кос. МІКДАЛКА ж. эскпр. Каханка. Ні адпірайся, усё раўно людзі кажуць, што ты мая мікдалка. Хрышчонавічы Квас. МІКОЛЬНІК м. 1. бат. Баравік. Мікольнікі паявіліся, сусед цэлы кошык прынёс. Юкавічы Стайк. 2. Колас збажыны. Каласкі паказваюцца, завязваюцца якраз на Міколу, іх і завуць мікольнікі. Заполле Кос. МІЛЮЗГА ж. Дробязь, малеча. У гэтай затоцы добрае рыбы ні будзя: адна мілюзга. Грыўда Міл. МІНЮТА ж. 1. Мінута. Падажджэм мінют пяць аўтобуса, а тады пешшу пойдзям. Гошчава Стайк. 2. у знач. прысл. Вельмі хутка. У мінюту зрабіў. Заполле Кос. МЛІН м. Млын. Мы век да Косава ў млін ездзім. Заполле Кос. МЛІНАР м. Млынар. Раблю млінаром, бо люблю гэты пыл. г. Косава. МЛЯЧАРНЯ ж. Памяшканне, дзе прымаюць малако, дзе яго перапрацоўваюць. Млячарня была ў Косаві, зараз яе ўжэ німа. Заполле Кос. МОГЛІЦЫ толькі мн. Могілкі. У нас у сяле двоі могліц: адны ўніяцкія, другія праваслаўныя. Альшаніца Квас. МОЛІЦЫ толькі мн. Тое ж, што м о г л і ц ы. Былі ў нас старыя моліцы, зараз там ужэ ні хаваюць. Хадакі Жытл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 274 ▶