Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
МАТНЯ' I ж. Аканіцы з саломы.Доўней двойных вокен ні было, адзінарныя, то на вокна матні рабілі, з саломы. Як мороз, то закрывал'! імі вокна. Заполле Кос. МАТНЯ' II ж. Клінок у штанах, які ўстаўляецца паміж дзвюх калашын. Камень цяжкіякпадняў, матня ітрэснула. Сакоўцы Міл. МАЎМЫТА м. i ж. Хмуры, маўклівы чалавек. Маўмыга, слова не аберня. Аўсто Стайк. МАХРАЧЭ' мн. Махры. Вясной на бульбі махрачэ доўгія, белыя, іхтрэба абціраць. Сенькавічы Падст. МАЦА'К м. Варанае яйцо з моцнай шкарлупінай. Стары Харэля за мацак косаўскаму мешчаніну цэлы дзень гараў Заполле Кос. Я на Вялікдзень мацаком цэлую шапку яец выбіў Скураты Квас. МАЦАТА' ж. Моц, трываласць. Льняное палатно мацата, зносу німа. Аляксейкі Стайк. МАЦЕ'РА ж. Тканіна. Купіла мацеры на спаніцу. Альшаніца Квас. МАЦЁ'РА ж. Свіная матка. Мацёра прывяла дзесяцёро парасят. Стайкі Стайк. МАЦЮ'К м. Мат. Навешай мацюкоў, калі ён доброго слова ні панімая. Заполле Кос. МАЧУ'ЛЫ мн. 1. Мачулішча. М ачулы-гэто месца, дзеў вадзе мачылі каноплі. Аўсто Стайк. 2. Невялікае балотца. У мачулах i летом не высыхало. Заполле Кос. МГЛА ж. Імжа. Мгла цэлы дзень сыпля. Заполле Кос. МЕРГАВА'ЦЬ незак. Разлічваць, думаць. Мяргуй сам, я магу памагчы табеўлюбы дзень. Аляксейкі Стайк. МЕ'РНЫ прым. Аднолькавы па велічыні i памеры. Гэты год картоплі мерныя: i ні свіных, ні вялікіх, адны насеннікі. Халап'я Падст. ME'CTO н. вет. Паслед, плацэнта. Каб карова ўрокаў не баялася, то место закопваюць у хляве ля порога. Альшаніца Квас. ME'TAP м. Метр. Ну i кавалер, метар з шапкаю. Альба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

mecto, metap, мацера, мачулы, мергаваць, халапя
7 👁
 ◀  / 274  ▶