заеду па мардасах, то будзяш ведаць, як красці ў старого чалавека. Бялавічы Кос. МАРУСГЦЬ незак. Імжыць, цярусіць. Цэлы дзень дождж марусіць, ні перастае. Падстарынь Падст. МАРКІТАВА'ЦЬ незак. Знаходзіцца ў стане палавой актыўнасці (пра авечак). Авечка маркітуя. Верашкі Квас. МА'РНЕ прысл. Выглядаць змарнелым, быць худым, слабым. Здаецца, i добра карміў паршука, а выглядае марне. Альшаніца Квас. МАРНАВА'ЦЬ незак. 1. Нішчыць. От марнавалі людзей у войну. Бялавічы Кос. 2. Псаваць. Не марнуй абуўку. Размеркі Стайк. МАРЦАВА'ЦЬ незак. Знаходзіцца ў стане цечкі. Кошка марцуя. Быч Стайк. МА'РЫЦЬ незак. Хіліць на сон. Не выспалася, на сон марыць. Рацкевічы Міл. МАСЛЯ'НКА ж. Маслёнка. Зб'юць масло, маслянка застаецца ў бойцы. Бусяж Міл. МАСЦГЦЬ незак. экспр. Лупцаваць, біць. Кожны дзень мужыка мосціць, а ён залье бельма ды яму да лямпачкі. Любішчыцы Любішч. М АСЦЬ ж. 1. Мазь. Дала доктарка масці, каб прыкладаў да раны. Руда Падст. 2. перан. Вадкасць, якую выдзяляе з рота конік (насякомае). Конік, конік, дай мне масці ад балясці. Заполле Кос. МАТАВГДЛО н. ткац. Матавіла. Учоры цэлы вечар матавідлом ніткі матала. Була Міл. МАТАНУ'ЦЬ зак. 1. экспр. Тузануць, рвануць. Гэдык конь матануў, што на нагах ніўтрымаўся. Боркі Падст. 2. перан. Паехаць за край света. Малады быў, дурны, ажно ў Сібір матануў, а пасля ні ведаў, як уцякаць адтуль. Стайкі Стайк. МАТКА м i ж. дзіц. Капітан каманды. Як іграюць дзеці ў лапту, то дзеляцца на дзве каманды i выбіраюць сабе матку. Заполле Кос
Дадатковыя словы
збюць, маркітаваць, марнаваць, марцаваць, матануць
8 👁