МОНДРЫ прым. іран. Разумны. Надто ты мондры, усё ты ведаяш. Стайкі Стайк.
MOPBA ж. бат. Шаўкавіца. На сяле ано ў нас морва расла. I дзе дзед яеўзяў? Альшаніца Квас.
MOPKBA ж. перан. Драўніна з маладога лесу, у якой мала стрыжню, адна аболонь. Я знаю лес. Стукну яно па дзераві сакераю, то скажу: ці морква, ці стрыжнёвае дзераво. За полле Кос. МОТЛАХІ мн. Рэшткі чаго-н. Дрова пабраў асталіся адны мотлахі. Альшаніца Квас. Прыехалі дзеці на свежыну, то мне адны мотлахі пакінулі: тое, што ходзіць, i тое, што рыя. Быч Стайк. МУДОХАЦЦА незак. Марудзіць, корпацца. Hi мудохайся, сцямнея зараз. Хадакі Жытл.
МУДРЭЙ прысл. Лепш, арыгінальней. Ён мудрэй зробіць. Яглевічы Ягл.
МУЖЧЫНСКІ ЛАНДЫШ м. бат. Тое ж, што i дзікі ландыш. Мужчынскі ландыш, кажуць, ядавіты. Бялавічы Кос.
МУЗОЛЬ м. Мазоль. Туфлі цесныя, музоль нацёр. Альшаніца Квас.
МУЗЫКІ толькі мн. Танцы. Хадзем у клуб на музыкі. Пчыцы Ягл.
МУЗЯ ж. Усё, што рэдкае, вязкае. Выбралі воду ў калодзязі, адна музя на дне. Заполле Кос.
МУЛЬ м. Твань, іл. У гэтым возяры мулі много. Галенчыцы Ягл.
МУР м. Жылое памяшканне i гаспадарчыя пабудовы, зробленыя з цэментных блокаў. Мур холодны, много дроў на апал трэба. Альшаніца Квас.
МУРАВА ж. Зарослы густой травой неапрацаваны ўчастак поля; дзірван. Па мураве часто порхаўкірастуць. Заполле Кос.
МУРЗАЧ м. Неахайны мурзаты чалавек; мурза. Мой мужык трактарыст, гэдыкі мурзач, адзежы ні дамыяшся.
11 👁