Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
м МАГЛЯВА'ЦЬ незак. Фарбаваць. Дуня хату маглюя, мусі, дачку замуж будзя аддаваць. Заполле Кос. МАГНЭ'СОМ прысл. Сілай, міжволі. Мяне да гэтай дзяўчыны магнэсам цягня. Заполле Кос. МАДЫГАВА'ЦЬ незак. Прыладжваць, падганяць. Мадыгуй, не мадыгуй, але калі пальто ні да плячэй, ніякімі ўшыўкаміні паможаш. Заполле Кос. МА'ЗАНКА ж. Часовая цагляная печка, пабудаваная для гаспадарчых патрэб на падворку. Я свіням у мазанцы летом вару, хоць чысцейухаці. Галенчыцы Ягл. МАЗГАВЕ'ШКА ж. груб. Галава. Што ты сваёй мазгавешкай думаяш? Дакуль дурэць будзяш? Бярыся за розум. Яблонка Жытл. МА'ЗІЦЦА незак. Пачынаць плакаць, румзаць. Hy, хопіць ужэ мазіцца, не маленькі. Жамайдзякі Міл. МА'ЗЯ ж. дзіц. Плакса. Перастань плакаць, мазя. Була Міл. МАЙДА'Н м. 1. Невялікі ўчастак утравелага поля. На майдане збіраліся іграць у валейбол. Заполле Кос. 2. Прасторны двор. На гэтом майдане можно авечкі пасвіць. Альшаніца Квас. МАЙНАВА'ЦЬ незак. Трызніць, блюзніць. Свякроў майнаваць пачынае: усё путая, вядомо, ужэ девяносто гадоў. г. Косава. МАКАВЕ'Й м. рэліг. Хрысціянскае свята, я кое адзначаецца 1 жніўня. На Макавей мак свенцяць. Ёдчыкі Квас. MAKATKA ж. Вышыўка. Макатку на сцяну вешалі, каб харашэ было. Заполле Кос. МАКОТРА ж. Вялікая гліняная міска, макацёр. Бало, картоплі ў макотры церлі на аладкі i мыліў ёй картоплі. Квасевічы Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

магляваць, магнэсом, мадыгаваць, мазанка
2 👁
 ◀  / 274  ▶