стрэх звісаюць. Заполле Кос. ЛЯДО'ЎНЯ ж. 1. Пограб з лёдам для захоўвання прадуктаў. Даўней лёд рэзалі на рэчцы i рабілі лядоўні. Заполле Кос. 2. Холад у хаце. Пакуль у бальніцы была, мужык выстудзіў хату на лядоўню. Заполле Кос. ЛЯЖНЁ'ЎКАж. Частка дарогі, вымашчаная бярвёнамі. Газопровод вялі, то na балоці клаліляжнёўку. Яглевічы Ягл. ЛЯКI. м. Нешта вельмі салёнае, лёк. Следзі прадавалі, а ялякуўзяла да салёнікоў. Альшаніца Квас. ЛЯК II. м. абрад. Сполах. Як ляк прыпадзе, то жывот пухня. Альшаница Квас. ЛЯ'МЕЦ м. Падхамутнік. У хамут падшываюць лямец, каб каню ні муляло. Юкавічы Стайк. ЛЯ'МЦЫ мн. Каўтуны ў валасах. Расчашы косы, бо ажу лямцы пазбіваліся. Заполле Кос. ЛЯ'ПАЎКА ж. Мухабойка. Летом ляпаўку з рук ні выпускай: мухізорыдаюць. Бялавічы Кос. ЛЯ'ПАЦЬ незак. экспр. Падаць (пра снег). Снег мокры ляпая, пацяплело. Бусяж Міл. Снег вялікі ляпая, як пасталы. Заполле Кос. ЛЯПЕ'Й прысл. Лепш. Ляпей я хлебз вадою буду есці, але ні пайду на наклон супостату. Размеркі Стайк. ЛЯПЕ'ЧА ж. Палок каля печы. Памалісь Богу, што твайму бацьку ляпечу апрастаў, замуж цябе гэдыкуўзяў Заполле Кос. ЛЯ РВА ж. груб. Распусніца. Чаго разляглася, лярва? Уставай, прыбяры ў хаці! Сярадава Жытл. ЛЯ'СКА ж. Лёстка ў лесвіцы, драбіне для воза. Драбіна старая, глядзі, кабляска нізламалася. Альшаніца Квас. ЛЯСКО'ВЫ прым. Ляшчынавы. Лясковае вудзільно доброе, моцнае, гнуткае. Пчыцы Ягл. ЛЯХА'ж. Невялікі ўчастак поля, выкарыстаны пад лён. Ляху льну пасеяў. Заполле Кос. ЛЯШЧО'ТКА ж. Тое ж, што і л е ш ч а т к а. Руку хто зломіць, то бяруць у ляшчоткі. Заполле Кос
Дадатковыя словы
лядоўня, ляжнёўкаж, ляпаць, ляпаўка, ляпеча, лясковы, ляхаж, ляшчотка, мухізбрыдаюць
2 👁