МАКРАЦЕ'ЧА ж. Макрата. Макрацеча ў хляве, трэба падаслаць. Дубітава Міл. МАКРО' безас. у знач. вык. Мокра. Макро ў хляве. Куляшы Міл. МАКРЫ'ЦА ж. бат. Зоркаўка. Макрыца сцеляцца na зямле, кветачкі ў яе дробныя, белыя, як зорачкі. Гошчава Стайк. МАК-САМАСЕ'Й м. бат. Мак-відук. Даўней запарвалі галоўкі маку-самасею i адваром дзяцей паілі, каб спалі. Заполле Кос. МАЛАВЕ'ЛЕ прысл. Трошкі. Малавеле паспаў, іўжэ мне палепшало. Даргужы Міл. МАЛАДЗГЦЦА безас. Хмуры цца, брацца на дождж. Нешчо маладзіцца, каб хаця дождж не пайшоў, трэба сено ісці грабці. Заполле Кос. МАЛ АДЫ' прым. Рана скошаны (пра траву). Пастараўся мой гаспадар, ужэ скасіў траву ў агародзі, маладую, майскую. Заполле Кос. МАЛАДЫ' МЕ СЯЦ м. Маладзік. Як малады месяц рожкаміўверх, то дождж будзя. Лазаўцы Міл. МАЛАЦЕ'ННЕ н. Малацьба. Малаценне - цяжкая работа, за дзень так намахаяшся, што рук ні чуяш. Грыўда Міл. МАЛАЦЕ'ННІК м. Малацьбіт. Добры малаценнік за дзень капу снапоўзмалоціць. Падстарынь Падст. МАЛАЧА'Й I н. 1. бат. Адуванчык. Зусім німа травы, адзін малачай жаўцея. Мілейкі Міл. 2. мед. Дзіцячая хвароба. Белоўроце, мусі, малачай у малого будзя. Заполле Кос. МАЛАЧА'Й II м. Тое ж, што i б а д з я к. Малачай пустазелле, ім параць ногі пры грыбковых хворобах. Бялавічы Кос. МАЛІКАВА'ЦЬ незак. Перабіраць, есці з неахвотаю (пра яду). Нешчо карова малікуя. Заполле Кос. МА'ЛЩЦА незак. Паводзіць сябе, як малое дзіця
Дадатковыя словы
малщца, малікаваць, самасей
2 👁