КІЮ'К м. бат. Шышка рагозу. Укіюкоўевата, якапячэш руку, то прыкладаюць. А яшчэ мама расказвала, што падушкі з гэтай ваты рабілі, хто не меў гусей. Альшаніца Квас. КІЯН'КА ж. 7. стал. Драўляны сталярскі малаток. Кіянкай цвікі ні б'юць, а вось вокны падганяць - само раз: матэрыял ні пашкодзіш. Альшаніца Квас. 2. бат. Toe ж, што i к i ю к. Дзеці рвуць кіянкі i зіму" робяць. Альшаніца Квас. КЛА'ДЗЬж. буд. Перакладзіна ў страсе. Сохіў гумнах, на іх кладзь кладуць, каб стрэху трымала. Заполле Кос. КЛАПАТА'ЦЬ незак. Рупіцца, дабівацца нечага. Будзя клапатаць, то даб'ецца харошай пенсіі. Кушняры Падст. КЛЕ'ВАЦЬ незак. экспр. Хварэць, ледзьве жыць. Трахім ледзві клевае, старыўжэ. Гладышы Міл. КЛЕ'ТКІ мн. У выразе: у клеткі. Клятчасты ўзор на тканте.Даўней ткаліў клеткі спаніцы. Альшаніца Квас. КЛЕ'ШНЯ ж. 7. Клюшня. Клешні ў рака. Грыўда Міл. Клешні ў рака ўчэпістыя, як здушыць пальца, то баліць. Панкі Люб. 2. Калашына. Клешнюўбяры ўботы. Быч Стайк. У нашу пору модно было хадзіць з шырокімі клешнямі. Гошчава Стайк. КЛЕ'МБІК, КЛЁ'МБІК м. Палка, пры дапамозе якой скручваюць вяроўку, ланцуг, шнуркі i г.д. Прывяжаш канькі да нагі шнуркамі, а тады клембіком сцісняш, стужыш. Заполле Кос. Пакладзеш воз дроў, увяжаш ланцугом, зажмеш клёмбіком, хоць да Косова вязі, ні разваліцца. Верашкі Квас. КЛЁ'К м. 7. дзіц. Драўляны кіёчак у дзіцячай гульні. Клёк - выструганая палачка, круглая, невысокая, 15 - 20 см. Заполле Кос. 2. Дзіцячая гульня, у якой гульцы збіваюць кіёчак з пэўнай адлегласці. Бывало, да ночы гуляліў клёк. Заполле Кос. КЛІША'ВЫ прым. Касалапы, крываногі. Бачыла зяця Антосіхі, з твару ніц сабе чалавек, але такі клішавы. ПО
Дадатковыя словы
бюць, дабецца, кладзьж, клеваць
3 👁