Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Квасевічы Квас. КЛІШАНОТІ прым. Toe ж, што i к л i ш а в ы. Вучыся добра хадзіць, а то вырасцяш клішаногі. Заполле Кос. Клішаногі - гэто калі калено аб калено трэцца. Альшаніца Квас. КЛО'МЛЯ ж. рыб. Сеткавая прылада для лоўлі рыбы. Кломля - дзве сеткі, злучаныя паміж сабой, i распоркі сеткі па баках. Заполле Кос. КЛУ'СТАСЦЬж. Растоплены на агні тлушч.Якклустасці много, то i аладкі смачныя. Плехава Люб. КЛЫБА'ЦЬ незак. Кульгаць. Нешчо карова клыбая, можа, у ногу шчо забіла. Хрышчонавічы Квас. КЛЫ'БАЧ м. зневаж. Чалавек, які кульгае. Гэты клыбач абрыд сваею п'янкаю, ніздарма ногу скруціў. Бараны Ягл. КЛЫ'МБ м. Кіёчак, палачка для звязвання снапоў, кулёў. Перавясло скруціш, а тады клымбам снапа звяжаш. Заполле Кос. КЛЭ'ПС м. груб. Тое ж, што i г а м о н. Сколькі людзей ён у войну перавёў! Прыйдзе i яму клэпс. Даргужы Міл. КЛЮ'БА ж. буд. Прыстасаванне, пры дапамозе якога выпраўляюць брусы ў зрубе. Часом так выгне дзеравіну ў зрубе (натто ж яловую круціць), што толькі клюбай i можно выправіць. Заполле Кос. КЛЮ'ЦКІ мн кулін. Клёцкі. Натто смачныя клюцкі адвараныя, а потым падсмажаныя на салі. Зялёны Бор Стай к. Я люблю клюцкі вараныя, у малацэ. Жамайдзякі Міл. КЛЮ'ЧКА ж. Жэрдка, пры дапамозе якой дастаюць ваду з калодзежа. был/ грамадскія каладзязе, то ключка аж блішчала: столькі людзей за яе браласё. Дубітава Міл. Ключка зверху прывязвалася да коварата, а да яе чапляласё вядро. Заполле Кос. КЛЯ'КНУЦЬ зак. 1. Замерзнуць. Вытраслі трахтаром картоплі нанач, а рано замаразкі, дый клякнулі. Заполле Кос. 2. Прапасці. Дажджы пайшлі, жыто палягло іклякнуло. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

былі, клустасцьж, клыбаць, клякнуць, пянкаю
4 👁
 ◀  / 274  ▶