КЕ'РЗАВІКІ мн. Кірзавыя боты. Зімою абуваю керзавікі. Быч Стайк. КЕ'СЯж. Гразь, макрэча. Кеся на гуліцы. Альшаніца Квас. КЕ'ЎЗАЦЬ незак. Мыць абы як, квэцаць. Ці так мыць трэба? Кеўзала, а не мыла. Сакоўцы Міл. КЕ'ШКАЛО м. i ж. экспр. Маруда. Я пяць работ перарабіла, a гэтае кешкало ўсё з хамутом возіцца. Бялавічы Кос. КГДКІ прым. Хваткі, хуткі ў рабоце. У мяне сусед такі кідкі:яано падумаю касіць, а ёнужэ кошанае вязе. Заполле Кос. КІЛА'ВЫ прым. 7. мед. Хворы на грыжу. Парася кілавае, але жыве. Няхачава Стайк. 2. перан. Нарасць на корані ў капусце. Уся капуста кілавая, сохня, ні будзя што квасіць. Заполле Кос. КІЛДАВА'ЦЬ незак. Чараваць. Удзяцейлічылка e такая: "Кілду бабу, кілду дзед, закілдованы білет". Заполле Кос. КІЛУ'Н м. Нутрэц. Як мы лягчалі? Толькі нядаўно агледзеліся, што паршучок кілун. Альшаніца Квас. КГЛЬКА займ. Некалькі. Кілька дзён у бальніцы пабыў: т акдахаты захацеласё. Верашкі Квас. КГЛЁ н. Кілаграм. Кілё цукру купіла. Міхнавічы Стайк. КІМА'РЫЦЬ незак. Драмаць. Поязд пакалыхвая, a ён сабе кімарыць: так i праехоў сваю станцыю. Галік Міл. КІРАЎНГЦА ж. Руль у веласіпедзе. Трамайся моцно за кіраўніцу, паедзям пакатаю. Мілейкі Міл. КІСЛЮКГ мн. Плады дзікай яблыні, грушы. Гнілыя кіслюкі сушаць альбо свежыя мочаць у бочцы. Адны i другія за зіму з'ядуцца. Альшаніца Квас. КГХАж. Камера (ад кола веласіпеда). Нешчо кіха пустая ў ровары, мусі, недзі прабіў. Гал ы н ка M iл. КГШКА ж. 1. Саламяная падкладка ў хамуце, хамуціна. Кішка ў хамуце, каб ні намульвоў конь замуліны, каб мягко было. Лазаўцы Міл. 2. кулін. Крывяная каўбаса. Кішкі смачныя гарачыя, з печы. Альшаніца Квас
Дадатковыя словы
зядуцца, кесяж, кеўзаць, кілавы, кілдаваць
7 👁