растуць, рвуць, сушаць i абкурваюць імі ад пярэпалахоў. Вельмі гэто памагая, але трэба рваць у такім месці, дзе ні пачуяш спевы петуха. Альшаніца Квас. Дзеці любяць грацца калюкамі, бо даўсяго чапляюцца. Була Міл.
КАЛЮ'ЧКА ж. заал. Калюшка. Калючка - рыба, маленькая, колючая. Заполле Кос.
КАЛЯ'НКА ж. Кружок, скрылік. Адрэж мне калянку каўбасы, нешчо есці захацеласё. Сакоўцы Міл.
КАЛЯСНГКм. Гружаны воз. Добры каляснік сена прывёз з Бервоў. Альшаніца Квас.
КАЛЯСО' н. Кола. Калёса некалі рабіў мой бацько. Альшаніца Квас.
КАЛЯСЦО' н. Круг у бойцы, якім збіваюць масла. Бойка ліпава, а калясцоўёй сасновае. Альшаніца Квас.
КАМАРЭ'ЧА н. зб. Камары. Німа ратунку ад камарэчы, вочы выядаюць. Квасевічы Квас.
КАМБА'ЙН н. перан. Прыстасаванне для збірання ягад. Усё гэтым людзям мало. Ужэ ні рукамі, а камбайнамі ягады збіраюць. Каб прымелі, то з карэннем паняслі. Альшаніца Квас.
КАМЁ7ЮК м. экспр. Тоўсты, здаровы хлопчык. Дзіця паправіласё, патаўсцело, добры камёлокстаў. Руда Падст.
KAMIHO'K м. Лямпавае шкло. Падлігазы, а то камінок ажно закапцеў. Альшаніца Квас.
КАМЛАТЫ прым. Калматы. Сам камлаты, хвост задраты (воўк). Альшаніца Квас.
КАМЛУЧО'К м. Тое ж, што i к а м ё л о к. Маціхудая, а ён бач які камлучок. Заполле Кос.
КАМЯ'К м. кул. Бульбяная каша. Прыедуць унукі з города, то кожны дзень давай ім камяк. Гэдык любяць есці яго. Була Міл.
КАМЯНГЦА ж. Неўрадлівая камяністая глеба. Попала камяніца, ніц картоплі ні вырастуць. Сярадава Жытл.
КАМЯЧКГ мн. Цвёрдыя кавалачкі бульбы ў кашы. Добра ні стаўчэш, то камячкіў камяку. Була Міл
Дадатковыя словы
ihok, калянка, камарэча
7 👁