KAHABE'PT м. Канверт. Канавертоў купіла. Во, дзеці ні пішуць, т ояім будупісаць. Рацкевічы Міл. КАНА'ЦЦА незак. дзіц. Цягнуць жэрабя перад пачаткам гульні. Я к пачаць гульню, то трэба канацца, каб ведаць, кому быць у полі, a каму вадзіць. Заполле Кос. КАНДАЛЫ' мн. перан. Нязграбны, цяжкі абутак. Купіла туфлі, a ў іххадзіць німа як: кандалы. Быч Стайк. КАНЁ'К м. Дзве дошкі, збітыя пад прамым вуглом адна да аднае, якія закрываюць вільчык даху. Трэба канёк на дахзацягнуць. Бялавічы Кос. КАНГСКО м. перан. груб. Фізічна здаровы юнак, але гультай. Гэты каніско вырос да неба, а дурны больш, чым трэба. Галік Міл. КАНО'ЗІЦЦА незак. Цацкацца, траціць марна час на выхаванне. Німа мне тут калі з табой канозіцца, трэба ісці буракі палоць. Заполле Кос. КА'НТАР м. Спецыяльная аброць, якой утрымліваюць каня. Без кантара каня не абучыш. Заполле Кос. КАНЧА'НЕЦ м. Чалавек, які жыве ў канцы вёскі. Ён канчанец, але дзеўку сабе ўзяў з нашаго грудка. Заполле Кос. КАНЧЛЯ' н. памянш. Невялікі худы конь. Трахім ужэ свае канчля ў воз запрагая. Альшаніца Квас. КАНЮКІ' мн. Канькі. Як даўней канюкі рабілі. Расколяш сухоя бярозавае ці грабовае палено на дзве палавіны плашкі. Плашку яшчэ раз расколяш папалам - во табе i канюкі. Але яшчэ трэба загастрыць, абпаліць насок, пад ніз дрот прыбіць, прыладзіць шнуркі. Вось тады прывязвай да ног / на лёд. Альшаніца Квас. КАНЯ ж. буд. Глухая сцяна ў сярэдзіне хаты. Каню кладуць, каб звязаць, умацаваць сцены хаты пасярэдзіні. Заполле Кос. Каня як перагародка ўхаці. Аўсто Стайк. КАПА ж. Скураное пакрыццё хамута. Капай абшывалі зверхухамут. г. Косава. КАПА'ЛЬНІК м. Чалавек, які выбірае бульбу. Як збяру
Дадатковыя словы
kahabept, капальнік
4 👁