Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
КАЛЕ'НЦЫ мн. Вузлы, патаўшчэнні ў сцяблах злакавых раслін. Салома еысахня, а каленцы сырыя. Заполле Кос. КА'ЛІВО н. Асобная расліна. Мне кальвоў дзесяць дай капусты пасадзіць. Скураты Квас. KA71HO прысл. Гразка. Пасля дажджу кално на дварэ. Азярцо Падст. КА'ЛНЫ прым. Гразкі. Поле калнае, грузня конь, німа як гараць. Харошча Міл. КАЛО Д КА ж. Кругляк, які прывязваюць свінням i каровам да шыі, каб не беглі далёка. Каб ні калодка, то цэліла 6 мая карова на той свет. Альба Квас. КАЛО'ДЗЕЗЬ м. 1. Калодзеж. Наш калодзезь глыбокі. Альшаніца Квас. 2. Дымавы ход у печы. Па калодзезяхдым ходзіць у печцы. Хадоркі Кос. КАЛО'К м. Штыкеты ў выглядзе круглых калоў. Калкоў нарыхтаваў, буду гарадзіцца. Аляксейкі Стайк. 2. Toe ж, што i к а л о д к а. Каб карова ні ўцякла з пашы дамоў, прывязвалі да шыі на вяровачцы калка. Калок біў па пярэдніх нагах карові, мяшаў бегчы. Заполле Кос. КАЛУБЕ'ЛЬ ж. Кал ыска. Недзі i яшчэ на пакоці калубель ляжыць. Старажоўшчына Кос. У калубелі гушкаюць маленькіх дзяцей, вочапкамі яе падвешваюць да столі. Аўсто Стайк. КАЛУПА'ЙЛО м. ж. экспр. Маруда. Гэты калупайло за цэлы дзень адну баразну картоплёў ледзь выкапоў. Стайкі Стайк. КАЛЫ ' мн. Тое ж, што i а п i р а ч к i. Лыжы купіў, а калы сам зрабіў, з тычкі лясковае, што на пасолю ставілі. Хадакі Жытл. КА'ЛЬВО прысл. Трошкі. Ідзі, дам табе кальво цукерок. Бараны Ягл. КАЛЬЦО' н. Гадавая нарасць на рагах жывёлы. Колькі калец на разах, столькі гадоў карові. Сенькавічы Падст. КАЛЮ КГ мн. бат. Кветкавыя кошыкі бадзяка балотнага, лопуха вялікага. Калюкі, шчо на лопусе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калны, каліво
3 👁
 ◀  / 274  ▶