КАЛАТУ'ШКАж. стал. Драўляны малаток. Каля дзерава i малаток дзеравяны, трэба калатушка. Альшаніца Квас.
КАЛАЦЕ'ЧАж. Бойка, сварка, калатня. Як палучка, т оў іх вечная калацеча, бо п'яныя абоя. Хадакі Жытл.
КАЛАЦГЦЬ незак. 1. Малаціць, выбіваць зерне ў неразвязаным снапе. Надто хлеба хацелі, то калацілі, не развязваючы снапа. Альшаніца Квас. 2. Малаціць, выбіваць семя льну. Лён калоцяць праніком. Альшаніца Квас.
КАЛА'ЧЫК м. бат. Шматкветкавы колас трыпутніка вялікага. Кветкі ў трыпутніка вялікаго дробныя, светлабурыя, сабраныя ў калачык на высокой сцяблінцы. Заполле Кос.
КАЛГАН м. бат. Дуброўка прамая. У калгане лячэбны корань. Яго настойваюць на гарэлцы i даюць, як жывот баліць. Бялавічы Кос.
КАЛГАТНЯ'ж. Клопат, турботы. На гаспадарцы жывучы калгатні хапая. Як пачнеш зранку бегаць, то да вечара, як тая вавёрка ў колі, круцішся. Заполле Кос.
КАЛГАЦГЦЦА незак. Турбавацца, перажываць. Перад вяселлемусе калгацяцца, ні ведаяш, за шчоўхапіцца. Панкі Люб.
КАЛДО'ЫНА ж. Яма, выбоіна на дарозе. Зімою, калі саньмі едуць, то на яму кажуць выбоіна, а як летом калясьмі, то калдобіна. Заполле Кос.
КАЛДУНЬГ мн. кулін. Тое ж, што i б о ц м а н ы. Мой бацько, здаецца, нічого ні еў бы, адны колдуны: гэдыклюбіў. Квасевічы Квас.
КАЛДУШЫ'ЦЬ незак. Турзаць, торгаць. Пакінь мяне калдушыць, я ніз цеста. Заполле Кос.
КАЛЕ'ЙКА ж. 1. Чыгунка. Праз наша сяло калейка праходзіць. Добра, кудыхочаш паедзяш. Любішчыцы Люб. 2. Чарга пасвіць каровы. У пятніцу нам калейка, пажанем удвох, бо ў стадзі много кароў. Квасевічы Квас.
КАЛЕ'Я ж. Вузкакалейка. Ад немцоў, яшчэ з той войны, калея засталася. Заполле Кос
Дадатковыя словы
калатушкаж, калацечаж, калгатняж, калдоына, пяныя
8 👁