Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Сякі-такі варнач — ды ўсё лепшы за плач. Собаль K.C., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Варнач — тут: муж. Так супакойвае сябе жанчына, якую крыўдзіць няўдаліца-муж. а) Сякі-такі мужчина — ды ўсё ж дровы i лучына. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. б) Сякі-такі целяпей, а ўсё з ім ляпей. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Taro сонца, што ў ваконцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажа хворы, бедны, няшчасны чалавек, у якога мала радасці ў жыцці. Тады адпачну, як рукі на грудзі складу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Так адказвае чалавек, калі яго ўшчуваюць за празмерную працавітасць. Тады дзяцей вучаць, як каля лавы ходзяць. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Вучыць дзіця трэба з маленькага. а) Тады сына вучаць, як упоперак лавы ляжыць. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Тваё дзела — з носа ды ў рот. Лушчык І.І. 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. "Так асякуць таго, хто ўмешваяцца ў чужую справу' (тлум. інф.). а) Тваё дзела цялячае. Зайка Ф.Я., 19 07 г.н., 1985. Заполле Кос. Тваё зараз" як польскае пачэкай". Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. доўга яшчэ давядзецца чакаць, пакуль будзе выканана просьба. Той здароўя не шануе, хто не хварэў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Той сабака страшнейшы, што лашчыцца, а не той, што брэша. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Трэба асьцерагацца чалавека лісьлівага" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 290  ▶