ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 97 Стары, вопытны чалавек не сапсуе справы, за якую бярэцца, але многа траціць часу на яе здзяйсненне. Стаў па судах цягацца — давядзецца за торбу ўзяцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Кап судзіцца, трэба мецъ вялікія грошы, бо суд даводзіць часом да жабрацтва" (тлум. інф.). Суджанага i на кані не аб'едзеш. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Am свайго ні ўцячэш, ні ўратуясься, ні ўвільнеш. Шчо табе суджана, таго ні мінеш" (тлум. інф.). Сусед гарэў, a ён рукі грэў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Усякія дабрадзеі" ёсць на свеце. Сухая лыжка рот дзярэ. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. "Так кажа мужык жонцы, пытаючы ў яе перад ядою гарэлкі, — гэта адно. Другое: каб зьдзейсьніць задуманае, трэба начальніку даць хабар" (тлум. інф.). Сушыць не работа, а турбота. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. "Турбуяцца чалавек, непакоіцца, ажно цяшко на душэ, а ўзяўся рабіць — i паспакайнеў" (тлум. інф.). Сцеражкога i Бог сцеражэ. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Хто абачлівы, той унікне бяды, небяспекі, непрыемнасцяў. Сцеражыся каровы спераду, каня ззаду, а жанчыны з усіх бакоў. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос. Пра жаночае вераломства, падступнасць. Сыты з галоднага не спагадае. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Так кажуць пра чалавека, які не здольны спачуваць іншым. Сэрца не камень, адпусціцца. Лісок М.І., 1932 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Чалавек, які мае добрае сэрца, даруе іншаму нагаворы, памылкі, ён саступлівы, падаткГ (тлум. інф.). Падаткі — схільны да кампрамісу. 4. А.Зайка
Дадатковыя словы
абедзеш
19 👁