ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Сонца грэе — душа млее. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Чалавек заўсёды рады цяплу, сонцу. Сошкаю гараў, як папала, а хочаш, каб хлеба зямліца давала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Толькі старанная, руплівая праца прыносіць дабрабыт. Спалоханая варона i пня баіцца. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1990. Заполле Кос. Хто сутыкаўея з непрыемнаецю, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным. Сполна колка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Сполка - суполка. У грамадзе, у хаўрусе здараюцца i рознагалоссі, разлад, сваркі. Спосабам бацька хату спаліў. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Ва ўсякай справе трэба шукаць прасцейшыя шляхі. Справядлівага чалавека Бог любіць, але шчасця яму не дае. Красная Н.Р., 1929 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Праўду не ўсе любяць. Старасць не радасць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. У старасці чалавека апаноўваюць хваробы, пакідаюць сілы. Старое адзенне новае беражэ. Валошчык Г.У., 1938 г.н., 2005. Косава. Ашчаднасць, беражлівасць спрыяе дабрабыту сям'і. Старое рвецца — на новае бярэцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так жарту юць, кал i падралася адзенне. Старое як малое, што ўдзень бачыць, тое ўночы пытае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Стары убачыцъ днём прысмакі, а сорам папытацъ, ажно ноччу яны яму съняцца, у сьне пытая" (тлум. інф.). Стары вол баразны не псуе, але i глыбока не бярэ (не арэ). Таўрэль У.А., 1938 г.н., 1995. Була Міл
Дадатковыя словы
сямі
18 👁