ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 95 Слаба паеўшы, на азярод глянеш — i зноў есці хочацца. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Аз яр од — прыстасаванне са слупоў i жэрдак для прасушвання снапоў, травы. Слёз не пераплачаш, а песень не пераспяваеш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. У жыцці трэба быць разважным, спакойным i не кідацца ў роспач, калі здараюцца цяжкасці. Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Трэба быць уважлівым i асцярожным да прамоўленага слова. Словам забіць можна. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 1998. Заполле Кос. Неасцярожнае слова можа параніць i нават загубіць чалавека. Служба не дружба. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава. На працы трэба захоўваць субардынацыю. Сляпы сляпому дарогі не пакажа. Крыштопік Т.У., 1969 г.н., 1984. Заполле Кос. "Здарыцца бяда — шукай чалавека хаджалаго, знанаго, які сам пабыў у бядзе, бо съляпы съляпому дарогі ні пакажа" (тлум. інф.). Смачна есці, хораша хадзіць i нічога не рабіць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Жыццёвае крэда гультая. Смачны пірог удаўся, але пад скарынку кот схаваўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Пра няўдала спечаны хлеб. ((Праўду трэба сказаць чалавеку; але каб ні пакрыўдзіць моцно, трэба яго ŭ пахваліць" (тлум. інф.). Смерць без прыключкі не бывае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Прыключка — тут: прычына. Без прычыны ніхто не памірае. Смерць i радзіны не выбіраюць гадзіны. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Пра непрадказальнасць пэўных момантаў у жыцці людзей
17 👁