ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Семярым давала, з аднаго пытала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра распусную дзяўчыну. Сілаю не будзеш мілаю. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размеркі Стайк. "Сілаю ні прымусіш любіць" (тлум. інф.). Сірату лаюць i б'юць, ды плакаць не даюць. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2005. Бялавічы Кос. Сірочая доля горкая. Сірочы вянок — з белых квяток. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Нявесьці, у якой жывыя бацькі, у шлюбны вянок упляталі чырвоную стужку, сіраце - белую" (тлум. інф.). Сірочы хлеб горкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Алынаніца Квас. "Кажны cipamy куском папракае" (тлум. інф.). Сірочыя слёзы дарма не прападаюць. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. Напамін пра тое, што крыўдзіць сірату — вялікі грэх. Скачы, уража, як пан кажа. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Як пачаў служыцъ уладзі, то будзеш рабіць, як скажуцъ, як загадаюцъ" (тлум. інф.). Скоры паспех - людзям на смех. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Усялякую працу трэба выконваць акуратна, не спяшаючыся. Скрыпучае дзерава доўга жыве. Таўрэль У.А., 1938 г.н., 1995. Була Міл. Часам хваравіты чалавек, які глядзіць самога сябе, жыве даўжэй за здаровага. "Скрыпучае дзераво перажыве й здаровае" (тлум. інф.). Скупы два разы плоціць. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Той, хто купляе няякасны, але танны тавар, урэшце прайграе, бо змушаны купляць ізноў
Дадатковыя словы
бюць
21 👁