ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 93 Свая хатка як родная матка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Усё любо, у сё міло там, дзе нарадзіўся й вырас" (тлум. інф.). Свет вялікі, а падзецца няма дзе. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Так кажа чалавек, якога апанавалі няшчасці, ад якіх ён ніяк не можа пазбавіцца. Свет не без добрых людзей. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Свіння не з'есць, пакуль не пакачае. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. Кажуць іранічна пра таго, у каго ежа выпала з рук. Свіння пройдзе i то рохне. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Кажуць услед чалавеку, які не павітаўся. Святы самі лезуць у хаты. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. "Даўней людзі былі набожныя, кажны прысъвяток сьвяткавалі" (тлум. інф.). Сем гадоў у папа i не ведала, што сука без хваста. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Пра таго, хто не хоча ведаць, ігнаруе мясцовыя звычаі. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Перш чым пачаць нейкую справу, прадумай да дробязяў, як яе будзеш рабіць. Сем разоў дагадзі, а адзін раз не дагадзі — i кепскі будзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Сем разоў жаніўся — усё весяліўся, адзін раз будаваўся — i то падарваўся. Шыманчык В.П., 1910 г.н., 1983. Алынаніца Квас. Цяжкая, адказная справа — пабудова дома
Дадатковыя словы
зесць
18 👁