ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Сам сябе не хвалі, хай людзі пахваляць. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл. Саступі дурню дарогу — Бог веку прыбавіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квае. "3 дурнём ні зъвязвайся, то здаравейшы будзяш" (тлум. інф.). Сваё дзіця не шчаня, за плот не выкінеш. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. "Якое б ні было дзіця, няхай сабе ŭ шкодлівае, але ж твая крывінка, родная" (тлум. інф.). Сваё за плот валі, але хвалі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Так ушчуваюць таго, хто пагардліва ставіцца да свайго, роднага. а) Цыган за плот валіць, а сваё хваліць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Сваё хвалі, але чужога не гань. Лісок Н.В., 1929 г.н., 1932. Алынаніца Квас. Свайго розуму нікому не ўставіш. Лушчык I.I., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Цяжка змусіць іншага жыць так, як ты лічыш правильным. Свату першая чарка i першая палка. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. "Сват запівая маладых, але атрымлівая карбунцоў, калі йіх жыцъцё ні складваяцца" (тлум. інф.). Карбунцаў атрымаць — пытлю, прачуханца дастаць. Сваю долю канем не аб'едзеш. Кухценя П.М., 1923 г.н., 1995. Сенькавічы Падст. Пра непазбежнасць лесу. Свая матка, то галоўка гладка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Свая маці дагледзіць, папесъцщъ" (тлум. інф.). Свая ношка не цяжка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. а) Свая сярмяжка нікому не цяжка. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк
Дадатковыя словы
абедзеш, карбўнцаў
17 👁