Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ1 ПРЫМАЎКІ 91 Ранняя птушка дзюбку калупае, a позняя вочы прадзіpae. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Пакуль гультай прачнецца, руплівы чалавек ужо наробіцца. Рамяство за плячыма не носяць. Голуб І.В., 1931 г.н., 2003. Скураты Квас. Умение ніколі не пашкодзіць, лішнім не будзе. Рука руку мые. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1989. Альшаніца Квас. "Так кажуцъ, калі бачацъ, што хаўрусьнікі выгароджваюцъ адзін аднаго, пакрываюць ніпраўду" (тлум. інф.). Рыба ў рацэ, а не ў руцэ. Вясна У.Л., 1942 г.н., 2002. Заполле Кос. Кажуць таму, хто дужа самаўпэўнены i заўчасна радуецца поспеху. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Кажны чалавек імкнецца да лепшага" (тлум. інф.). Рэдзька горка — усе ядуць, замуж кепскі — усе ідуць. Зыбайла С.А., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Сабака i той ласку любіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. У сё жывое на зямлі любіць ласку. Сабака сабаку знае. Лісок М.І., 1932 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Свой свайго пазнае: які сам, такога й шукая" (тлум. інф.). а) Сабака сабаку не кусае, знае. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Сабаку сем вёрст не дарога. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. Калі чалавек прагне чагосьці, адлегласць яму не перашкодзіць. Сава не ўродзіць сакала, а такога, як сама. Зайка А.П., 1911 г.н., 1989. Заполле Кос. Дзеці заўсёды падобныя да бацькоў, нават у хібах i заганах. Сам за парог, а язык за пірог. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра нясцерпнае жаданне паласавацца пачастункам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 290  ▶