ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Рабіць не грэх, грэх красці. Шчурко M.3., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос. Так адказвае чалавек, калі яго дакараюць, што працуе ў свята. Работы ніколі не пераробіш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк. Радаваўся старац, што прайшоў марац, a настаў май, ды панеслі яго ў гай. Зайка B.A., 1942 г.н., 2014. Заполле Кос. Пра непрадказальнасць лесу. Гай — тут: могілкі. Рада душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. Пра таго, хто хацеў бы дасягнуць нечага, але здольнасцяў на гэта не мае. а) Хацеў бы ў рай, але грахі не пускаюць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Так кажа той, хто плануе нешта зрабіць, але не мае на гэта магчымасці, сродкаў. Радасць — весяліцца трэба, гора — памагаць трэба. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1983. Заполле Кос. Гэта правіла, закон чалавечага сужыцця. Радня да паўдня, а як сонца зайдзе, яе ніхто не найдзе. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Гэдык кажуцъ, як трапляюцъ у бяду. Радня суцешыць у бядзе колькі дзён, а табе гараваць гадамі" (тлум. інф.). Разумны дурному саступіць павінен. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Разумны навучыць, а дурны памучыць. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Разумны не скажа, а дурны не ўбачыць. Бялевіч M.I., 1922 г.н., 2003. Косава. "Разумны чалавек ні скажа, калі ўбачыць нейкую загану ў другім чалавеку, а дурны, яе ні ўбачыць" (тлум. інф.). Рана загоіцца, а ліхое слова не забудзецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Ранак — панак. Рабчэня T.I., 1942 г.н., 2001. Заполле Кос. Раніцай праца асабліва пленная
15 👁