ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 89 Прымачы хлеб сабачы. Здзітавец У.А., 1939 г.н., 1975. Заполле Кос. Прымак не адчувае сябе гаспадаром у хаце, yce ім папіхаюць. Пустая бочка моцна грыміць. Бялевіч Г.І., 1950 г.н., 2009. Даргужы Міл. "Недалёкі, пусты чалавек, якога зрабілі начальніком, разьвівая бурную дзейнасъцъ, ад якой мала карысьці" (тлум. інф.). Пусты колас угару тырчыць. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст. "У дурного чалавека пыхі, гонару много" (тлум. інф.). Пусці падсуседа ў хату, а сам з хаты. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. 3 чужым чалавекам у адной хаце цяжка ўжыцца. Пусці свінню за стол, то яна i ногі на стол. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Кажуць пра нахабнага, грубага, нявыхаванага чалавека. П'янаму Бог саломку падсцілае. Прыступчык В.К., 1925 г.н., 2001. Руда Падст. Гэтак выказваюць здзіўленне: п'яны ўпадзе, а сінякоў не наб'е. П'янаму i чорт дарогу саступае. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "П'янаму cacmyni, съ п'яным ні сварыся, ні зьвязвайся" (тлум. інф.). П'яны праспіцца, а дурань ніколі. Мяцечка У. А., 1923 г.н., 2005. Мілейкі Міл. "Дурны чалавек горшы за п'яніцу. П'яніца хоцъ прасьпіцца" (тлум. інф.). Рабіла, не рабіла, абы хораша гаварыла. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Выслоўе з савецкіх часоў. Рабі, рабі ды папраўся. Лісок H.B., 1929 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Папр ав іц ца — пастарацца. "Працуеш у калхозі, a дадому прыйдзяш — рабі, рабі ды папраўся: ніхто за цябе ні зробіць тваёй работы" (тлум. інф
Дадатковыя словы
набе, пянаму, пяны, пяным, пяніца, пяніцу
14 👁