ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Праўда крыўдзе вочы павыдзірала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Трэба спадзявацца, верыць у сілу праўды. Праўда наверх выйдзе. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. "Як ні хаваюцъ праўды, праўда пераможа" (тлум. інф.). Праца чалавека лечыць. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. У працы чалавек забывае пра свае хваробы. Працуй, нябожа, то й Бог дапаможа. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Не спадзявайся на іншых, сам працуй, сам старайся. Прыгожаму ўсё да твару. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Прыгожую дзеўку i добрую карову з сяла не выпусцяць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк. "Так жартуюцъ: пригожая дзеўчына i ў сваім сяле ні заседзіцца. A ў гаспадарцы шануюцъ добрую карову" (тлум. інф.). Прыехалі новасці з далёкае воласці. Голуб В.І., 1930 г.н., 2005. Скураты Квас. Так кажуць, каб пасмяяцца з чалавека, які аднекуль прыехаў i забаўляе ўсіх неверагоднымі гісторыямі. Прыйдзе коза да воза, папытае сена. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажуць, калі хочуць папярэдзіць таго, хто ганьбуе сваім, родным. Прыйшла пара — ідзі з двара. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажуць дзяўчыне, якой прыйшла пара ісці замуж. Прымаку па баку, а прымачцы — у срачцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Збыткуюцъ с примака, а жонци збыткі на руку, бо яна ў сябе дома, у бацькоўской хаці " (тлум. інф
13 👁