Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ1 ПРЫМАЎКІ 87 "Калі прыйдзя бяда ў хату, то плач, галасі, а рады ні дасі" (тлум. інф.). Плюй у вочы — скажа: дождж ідзе. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2006. Косава. Так кажуць пра бессаромнага чалавека. Пня прыбяры, пень стане хароніы. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Съвяточно апраняцца чалавек — пахарашэя, ні пазнацъ" (тлум. інф.). Пойдзеш у свет, i бяда за табою ўслед. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. а) Ты ў свет, i бяда (доля) ўслед. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. Калі трапіў у паласу няўдач, то іх цяжка пазбыцца. Поп глухім два разы абедню не правіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Трэба быць уважлівым, калі нешта кажуць ці тлумачаць. Пра воўка памоўка, а ён тут як тут. Зайка А.В., 1970 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажуць, калі ў гаворцы згадваюць чалавека, а ён у гэты момант прыходзіць. Прадаў кароўку, нрадавай i вяроўку. Зайка А.С., 1920 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Страціўшы большае, няма чаго плакаць па малым, дробязным. Пра свайго гаварыць — душа баліць. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Гэтак бядуе чалавек, калі нехта з блізкіх зрабіў учынак, які ганьбіць увесь род. Праўда вочы коле. Кругляеўскі С.Г., 1931 г.н., 2001. Ёдчыкі Квас. Праўду не ўсе любяць, бо многім яна як папрок, як выкрыццё. Праўда даражэйша за грошы. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 290  ▶