ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 99 Топіцца, то за брытву (саломіну) хопіцца. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. "Калі ў чалавека бязвыхаднае становішча, то каб выйсьці зь яго, ён скарыстоўвая хоць які шанец" (тлум. інф.). Тры разы перасяліцца, што раз пагарэць. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Перасяленне вымагае клопату i грошай. Трэба ведаць, калі сказаць, a калі памаўчаць. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Ты яму пра хлеб, а ён пра гарэлку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "П'яніца любую гамонку зводзіць да гарэлкі" (тлум. інф.). Ты яму слова, а ён табе дзесяць. Дылюк C.B., 1926 г.н., 2001. Стайкі Стайк. Пра дзёрзкага, непачцівага, непаважлівага чалавека. У адзін кут, у другі кут — ды i вечар тут. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2003. Алыыаніца Квас. "За клопатамі, турботамі ні згледзіш, як міне дзень" (тлум. інф.). У адным мяшку два каты не ўседзяць. Прымак М.І., 1919 г.н., 2004. Івацэвічы. "Дзьве гаспадыні ля аднае печы ні ўжьівуцца" (тлум. інф.). У бабы косы доўгія, a розум кароткі. Пархута Г.І., 1927 г.н., 1985. Жамайдзякі Міл. У багатага (добрага) гаспадара i на Коляды муху знойдзеш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. у хаце цёпла, ёсць хлеб i да хлеба. У багатага i певень нясецца, а ў беднага i курыца не хоча. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Багатаму чалавеку шанцуе ў жыцці. У багатага на сметніку болей, чым у беднага ў хаце. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. У багатым двары варэнікі на стале, а ў беднае Ганулі няма i цыбулі. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос
Дадатковыя словы
пяніца
24 👁