ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ У Бога дзён многа. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Так кажуць таму, хто прыспешвае ў рабоце. У Бога няма парога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Адказ на заўвагу, што нельга здароўкацца цераз парог. У Бога ўсяго многа. Бахур І.В., 1925 г.н., 2001. Боркі Падст. Увесь век чыста хадзіць не будзеш. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. Жыццё — не свята, давядзецца i забрудзіцца, запэцкацца. У вочы ліском, а за вочы пяском. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Л i с к о м — лісьліва. "Будзе лісьліва паглядаць табе ў вочы, а на людзях бэсьціць" (тлум. інф.). У гасцях добра, а дома лепей. Бахур І.В., 1925 г.н., 2001, Боркі Падст. Так кажуць, вярнуўшыся з гасцей. У гультая рукі не баляць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Уданы як запраданы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Уданы — абгавораны, абылганы, той, на каго ўзвялі паклёп. Удаўцова сэрца, як у Піліпаўку сонца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. халоднае. Удзень i ўночы не заплюшчваюцца вочы. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. Турботы i ўначы не даюць заснуць. У дзеўках звекавала, бо кавалераў перабірала. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. У дзіцяці дзіцячы розум. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2003. Косава
Дадатковыя словы
халапя
20 👁