ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 101 "Так кажуцъ даросламу, які робіць алъбы-што, як дзіця" (тлум. інф.). У добрага мужа i варона жонка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Як акуратны, разумны мужчина, то ніколі ні будзя перад людзъмі брыдзіць жонку, якая б яна ні была" (тлум. інф.). У добрай гаспадыні ёсць масла i сала ў скрыні. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. Сапраўдная гаспадыня ашчадная i запаслівая. У добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падет. Асцярожнасць ніколі не пашкодзіць. У дождж касі — пагодаю грабці будзеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Касіць можно i ў дошч, а грабці толькі пагодаю" (тлум. інф.). а) Хто ў дождж косіць, той у пагоду грабе. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. У дурнога салаўя дурная песня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алынаніца Квас. "Неразумны чалавек нічого добраго ні скажа, ад яго нічого вартаго ні пачуяш" (тлум. інф.). У каго густа, у каго пуста. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Часам вынік працы не залежаў ад асабістых якасцяў працаўніка, але ад прыродных з'яваў. У каго дочкі, у таго маці без сарочкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Бо маці ні думая пра сябе, а дбая, каб дочкі мелі багаты пасах, у сё стараяцца для йіх" (тлум. інф.). а) У каго дочкі, будзе лапіць сарочкі. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. У каго згуба, у таго граху поўна губа. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2000. Заполле Кос. "Украдзя ў цябе нехта, а ты ў галаве перабіраяш, думаяш пра многіх. Яшчэ горш, клянеш людзей, якія не вінаваты душою, бяручы грэх на сваю душу" (тлум. інф
Дадатковыя словы
зяваў, халапя
41 👁