Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ У каго родна матка, у таго галоўка гладка. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. Родная маці песціць i клапоціцца пра дзіця. У каго сіла, у таго i праўда. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Хто мае ўладу — з тым праўда. Выслоўе з горкага жыццёвага досведу. У каго язык крывы, у таго гаворкі многа. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так смяюцца з гаркавага (картавага) чалавека. У камень страляць, толькі стрэлы псаваць. Собаль К.С., 1912 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Дурнога, упартага чалавека не пераканаць. У каровы малако на языку. Грудавы Л.М., 1968 г.н., 1984. Заполле Кос. У кожнага свая натура. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. У кудасу добры гаспадар сабаку з двара не выгане. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Кажуць таму, хто ў непагадзь збіраецца нешта рабіць. Укусіў бы сябе за локаць, ды не дастаць. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Так кажа чалавек, які раскайваецца ў тым, што зрабіў. У ліхога бортніка i мёд горкі. Лушчык I.I., 1928 г.н., 1983. Алынаніца Квас. Пра помслівага, ліхога чалавека. У людзей многа дроў, ды гараць, а ў мяне адно, ды не хоча гарэць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра незайздросны лес адзінокага чалавека. У людзях i я чалавек. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажа чалавек, які ў сям'і не карыстаецца павагай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
15 👁
 ◀  / 290  ▶