ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 103 У гэтакім веку ўжо сеяць трэба на прыпеку. Рабчэня E.K., 1912 г.н., 1985. Заполле Кос. Так кажуць пра сябе пажылыя людзі. У малым гаршку i кашка смачная. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Смачнае тое, чаго мала, вобмаль. Умела гаспадыня гатаваць, ды не ўмела падаваць. Прымак М.І., 1919 г.н., 2008. Івацэвічы. Пра гаспадыню, што не ўмее абыходзіцца з гасцямі, не ўмее запрасіць. Умелі дзіця нарадзіць, умейце i вучыць. Баркоўская Г.Ф., 1924 г.н., 2005. Альба Квас. Умельства за плячыма не насіць. Шчурко С.П., 1968 г.н., 1984. Заполле Кос. Чаму навучышся, прыдасца ў жыцці. У няўмекі рукі калекі. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава. "У няўмелага чалавека с пад рук выходзіць брак" (тлум. інф.). У няўмекі рукі не баляць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Няўмека не бярэцца ні за што. У панядзелак i жабракі не ходзяць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Спакон вякоў людзі лічаць панядзелак цяжкім днём. У полі i жук мяса. Пархута Г.І., 1927 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. "Калі папрацуеш у ахвоту, то ўсякая страва смачная" (тлум. інф.). У родным краі, як у pai. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Нідзе няма лепш, як дома, дзе нарадзіўся i жывеш. У рэчцы розная рыба. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2009. Грыўда Mi л. Так адказваюць на папрок пра несамавітыя паводзіны кагосьці з сям'і
Дадатковыя словы
сямі
39 👁