ДА ЧЫТАЧОЎ Даўней Альшаніцы не былі такім закінутым сялом, як цяnep: i сямігодка была, i медпункт, i сельсавет. Танцы рабілі ў Топталавай хаце. Хлопцы з усёй акругі да нас прыходзілі. Скуратоўскія галасістыя былі, надта харашэ сьпявалі. Здалёк чутно, што на танцы ідуць. Я іх усіх ведала, a прыглянуўся мне Казак, так іх называлі па-вулічнаму. I я яму глянулася. Але хітры быў мой Іван, ведаў, што трэба бацькоў улагодзіць. А ён, хоць малады хлопец, але столяр быў на ўсю ваколіцу. Шпулю вытачыў, калясо ў каваротку, палазы ў санкі бацьку майму зрабіў, ды ўсё настае: "Выходзъ за мяне замуж". Я яшчэ маладзенькая, сямнаццаць гадкоў толькі, хацелася i дзеўкаю пахадзіць, a бацька кажа: (іДурань, ідзі, зямлі німа, каб яны паземлянелі, то ніхто замуж ні возъме. Бярэ, то ідзі, пускай жабракі на сьвет, хай гадуюцца". Гэта mama выпер мяне за яго. Але я не шкадую. Душа ў душу пражылі. Іван моцна шкадаваў мяне. Праз год сын нарадзіўся, пасъля дачка, пасъля зноў сын. Трое дзяцей, усіх выгадавалі. Добрыя яны ў мяне. Але ж надта рана памёр мой Іван, Казак, як яго ўсе клікалі. Дбаў npa сям'ю, кідаўся ўсюды, каб грошай зарабіць: у калхозе ніц не плацілі, а мы будаваліся. То на Бронную езьдзіў, там сталярны цэх быў. Хацеў на Броннай хату ставіць, а я, дурная, не дала. Можа, там лягчэй пражылі б. А тут началънШ што хацелі, тое i рабілі зъ людзьмі. Накасіў мой Іван сена на Пабежыне (балота за дваццаць пяць кіламетраў ад Альшаніц), на плечах з вады выносілі, сушылі. Прывязьлі, на вышкі закінулі. А на другі дзенъ падагналі калхозную машыну (Савін старшынёю быў) i з вышак сена забралі. Можа, тады ў Івана i першы рубец на сэрцы паявіўся. А то пайшла дачка ў магазін, зъ дзецьмі, усім хлеба прадалі, а ёй магазіншчык сказаў: "Табе хлеба німа, твой бацъко ў калхозі ні робіць". Ой, усяго ŭ не раскажаш. А я ўсё жыцъцё ў калхозе прарабіла, грамат назарабляла, a пенсія - курам на съмех. Гэта цяпер, як першую групу далі, трохі болъш даюцъ. Але што з таго? Зараз мае рукі ложкі да рота не давядуцъ. Дзякую Богу за дзяцей, што не акінулі. А жыцъцё мае птушкай праляцела, як адзін дзенъ
Дадатковыя словы
сямю
19 👁