Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
Прадмова Сучасны Івацэвіцкі раён — так склалася здаўна — уяўна дзеліцца на тры рэгіёны — Быценшчыну, Косаўшчыну i Целяханшчыну, i кожны куточак адметны, непаўторны, варты пільнага вока i гісторыка, i этнографа, i мовазнаўца. Калі Быценшчына ды Косаўшчына знаходзяцца ў арэале гарадзенска-баранавіцкай дыялектнай трупы гаворак, то Целяханшчына — заходнепалескай. На фармаванне дыялектнага ландшафту наклалі адбітак, безумоўна, асаблівасці прыроднага характару (на поўдзень — балоты, пясчаныя выспы, на поўнач — палі ды светлыя хваёвыя бары), a таксама колішняя адміністрацыйная мяжа паміж Слонімскім ды Пінскім паветамі, якая была канчаткова замацаваная ў выніку рэформы 1565-1566 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім i трывала з нязначнымі зменамі да сярэдзіны XX стагоддзя. Усе гэтыя фактары паспрыялі развіццю самасвядомасці мясцовага люду, праяўленню яго адрознай, своеасаблівай матэрыяльнай i духоўнай культуры. Целяханшчына — гэта ўжо палешукі", пачатак Палесся; Быценшчына ды Косаўшчына — ліцьвіны", "ліцьвінская зямля". Размаўляюць на Косаўшчыне гаворкай, якая вельмі блізкая да літаратурнай мовы i вызначае яе нацыянальную спецыфіку. Тут ёсць дзеканне i цеканне, пераход в, л у пэўнай пазіцыі ў у нескладовае, цвёрдыя шыпячыя, p, ц, аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова i складу перад глухім зычным, цвёрдыя губныя на канцы слова, чаргаванне ро, ло з ры, лі ды інш. У гэтай працы ўжыты алфавітны парадак размяшчэння матэрыялу. Пры гэтым укладальнік кіраваўся тым, што тэматычны, прадметна-тэматычны парадак ці размяшчэнне словазлучэнняў па апорным слове мэтазгодныя толькі пры шырокім axone тэрыторыі, вялікім зборы зыходнага матэрыялу. Наш жа зборнік змяшчае сабранае толькі з аднаго кутка Беларусі, увесь набытак — "вось тут, перад вачыма". Большасць слоўнікавых артыкулаў складаецца з наступных частак: а) парэміялагічнай або фразеалагічнай адзінкі, пададзенай у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 290  ▶