Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ДА ЧЫТАЧОЎ * 7 конь недалёка ад нас стар i нагою зямлю грабе. А мы адзін на аднаго: Бачыш?" — Бачу". — Бачыш?" — Бачу". Косы дыбам на галаве сталі. На гэтых хлопцау шэпчам: "Тэта праз вас!" I давай хрысціцца. Бачым, той конь тупу-тупу — i пабег да могліц, i толькі агонъ пайшоў. I ўсё, па той раз ніхто не галёкнуў, ніхто на тыя могліцы i нагою не ступіў. Усё рабіла з маленькое, бо маці хварэла. І прала - ано шпулі выляталі, i картоплі на дзьве рукі капала за велъку, i жала, i ткала. Байна пачалася, а мы сама ў дзявок браліся. Брат старэйшы ў партызанах быў, то, бывала, поўная хата іх найдзе. Бацъка брату гаварыў: "Толькі, сынку, чужога не б яры нідзе, прыходзь дахаты сам i хлопцаў прыводзъ, знайду, што паесьці, i з сабою аддам апошняе, каб толькі людзі цябе не клялі". Але папатрасьліся, баяліся, што немцы расстраляюць. У нас у сяле староста быў харошы, Буткевіч фамілія. Сяло партызанскае было, ля Гуты блізка, а ніводнага чалавека ў сяле не расстралялі, не спалілі ні аднае хаты, староста адстойваў людзей. Пачалі ў Германію адпраўляць маладых, то сваіх дзъвюх дачок адправіў, каб чужых не вывозілі. А ўжо nad самы конец войны Буткевіча забілі партызаны. А людзі шкадавалі яго: усіх ратаваў, а сам прапаў, магілы не ведаем яго. Шкадавалі ўсе, плакалі. Брата майго пакідалі, як скончылася партызаншчына, у міліцыі служыць. Але ён сказаў: "Чым у міліцыю, то лепш на пазіцыю". Маці мая выгадавала пяцёра дзяцей, хварэла ўсё. І пеней не заслужыла ў государства, i за сына забітага толькі за пару гадоў да яе сьмерці сталі даваць дванаццацъ рублёў. У 1946 годзе я пайшла пашталъёнам рабіць. А пошта была на краю Косова, туды, пад Старажоўшчыну. Равароў не было, пяшком хадзіла. Праўда, тады яшчэ калхозаў не было, то сваімі коньмі ў Косаў людзі езьдзілі: то ў млін, то да доктора. Падвозілі ŭ мяне. І дождж, i кудаса, a трэба ісьці, бо людзі чакаюць: каму пенсія дзецям, што бацькоў на фронце пабілі, каму пісьмо, бо многа тады na вярбоўцы павыяжджала, ды хлопцаў у армію пабралі. Бывала, мороз трашчыць, бацъка мне кажушка пашыў, a калені ўсё роўна сінія з холоду. Стану, nampy-nampy, ды зноў пабегла. Вазьму пошту i бягу ў Скураты, адтуль - у Квасевічы, потым у Хрышчонавічы i, нарэшце, у Альшаніцы, дахаты. Як паду маю зараз, i як гэта ўсё вытрымала? Але ж маладая была, дужая, рослая. Бачу, ужо i хлопцы на мяне паглядаюць. І пахварсіць хацелася, ды не было ў чым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўдаса
13 👁
 ◀  / 290  ▶