Да чытачоў Калі вы будзеце знаёміцца з кнігай, то абавязкова кінецца ў вочы прозвішча інфарманта, прозвішча жанчыны, якое найчасцей сустракаецца, паўтараецца: гэта — Лушчык Вера Ігнатаўна. Яна маці маёй жонкі. Пасля емерці ў 1992 годзе мужа Івана Іванавіча жыла з намі ў Заполлі, хоць душою была заўсёды ў родных Алынаніцах. Цяжка i доўга хварэла, але цярпела, не траціла аптымізму. Слова — самавыяўленне асобы, характару, натуры. Дасціпная, жартаўлівая, Вера Ігнатаўна мела сваю мову, адметную, яркую, з багатым лексічным складам, своеасабліва сінтаксічна арганізаваную. Ад яе я занатаваў шмат дыялектных слоў, выслоўяў, прыказак, прымавак, загадак, народных жартаў, легендаў i паданняў. У знак вялікай павагі i ўдзячнасці я i прысвячаю ёй гэтую кнігу. Нарадзілася Вера Ігнатаўна Лушчык (y дзявоцтве Лісок) 26 верасня 1930 года ў вёсцы Алынаніца Квасевіцкага сельсавета Івацэвіцкага раёна, памерла 10 лістапада 2004 года. A пра сябе яна раскажа сама (жыццяпіс занатаваны ў 2003 годзе): "У майго бацькі было два старэйшыя браты i сястра. Браты за багацъцем пагналіся ды пабралі сабе жанок з добрым прыданым, а мой бацъка ўзяў маці за красу, але бедную. За гэта браты зъ яго пасьміхаліся: "Мы пасеялі жыта на полі, а ты, Ігнаце, на сундуку пасееш". Але бацъка не апускаў рукі. Упраўляўся i на сваёй зямлі, i асадніку полъскаму абрабляў поле, дужы надта быў. Асаднік, чалавек неблагі, крыўды не чыніў: i з умалоту збожжа дасъцъ, i картоплямі дзяліўся. Мы галодныя не расьлі. Бацъка любіў мяне. Быў старэйшы брат у мяне, Саша, з фронту не вярнуўся, былі яшчэ двое братоў меншых i сястра, а бацъка ўсюды мяне з сабой браў. Каня на начлег вадзіла. Як зъбярэмся гуртом ля агню, як пачнуцъ страхі расказвацъ, то баімося глянуцъ у цеменъ. А могліцы недалёка былі. Памерла была дзеўка, а харошая была. Хлопцы велькія дый кажуцъ: "Паклічма, то, можа, прыйдзе". I загукалі: "Зінка, хадзі сюды! Зінка, хадзі сюдыГ Седзімо, бачым: едзе нехта на кані белым,, адно myny-myny, myny-myny, але не пазнацъ хто. I гэты
27 👁