Падзяка Гэтая кніга — плён маёй доўгай, клапатлівай працы. Працы, якая, што праўда, аніяк не абцяжарвала. Наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі - маімі суайчыннікамі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова. Мяне заўсёды здзіўлялі яркасць i моц іх мастацкага мыслення, умение выказацца асацыятыўна, вобразна, дасціпна. Усім ім — мой шчыры дзякуй. Выказваю сардэчную падзяку Зьмітру Санько, паплечніку i сябру, які некалі заахвоціў мяне да збірання выслоўяў роднай мне Косаўшчыны, дбайна апекаваўся мною, урэшце стаў рэдактарам гэтай кнігі, зычлівым i прынцыповым. Цягам доўгіх гадоў я нязменна адчуваў падтрымку, ухвалу i зацікаўленасць у выніках працы блізкіх мне людзей - Алеся Разанава, Міколы Аляхновіча i Валера Гапеева. Вялікі ім дзякуй. Вельмі ўдзячны Ганне Хаванскай, якая выканала кампутарны набор гэтага зборніка, a таксама Наталі Санько, якая ласкава пагадзілася зрабіць выпраўленне электроннай версіі. У працы побач ca мною заўсёды была мая жонка Антаніна. Дужа часта, пакідаючы на яе пільныя хатнія справы, я ездзіў па вакольных вёснах i мястэчках у пошуках самабытных выразаў — прыказак i прымавак, жартаў i прыгаворак, параўнанняў i языкаломак, але ніколі не чуў ад яе словаў дакору. Наадварот, яна з вялікім зацікаўленнем ставится да майго занятку, кожнага разу цярпліва чакала з падарожжа, каб парад авацца прывезеным зіхацінкам роднае мовы, была мне першым памачніком i дарадцам. За ўсё гэта ёй — асаблівая падзяка
17 👁