Праўда крыўдзе вочы павыдзірала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Трэба спадзявацца, верыць у сілу праўды. Праўда наверх выйдзе. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. "Як ні хаваюць праўды, праўда пераможа" (тлум. інф.). Праца чалавека лечыць. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. У працы чалавек забывае пра свае хваробы. Працуй, нябожа, то й Бог дапаможа. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Не спадзявайся на іншых, сам працуй, сам старайся. Прыгожаму ўсё да твару. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Прыгожую дзеўку і добрую карову з сяла не выпусцяць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк. "Так жартуюць: прыгожая дзеўчына і ў сваім сяле ні заседзіцца. А ў гаспадарцы шануюць добрую карову" (тлум. інф.). Прыехалі новасці з далёкае воласці. Голуб В.І., 1930 г.н., 2005. Скураты Квас. Так кажуць, каб пасмяяцца з чалавека, які аднекуль прыехаў і забаўляе ўсіх неверагоднымі гісторыямі. Прыйдзе каза да воза, папытае сена. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць, калі хочуць папярэдзіць таго, хто ганьбуе сваім, родным. Прыйшла пара — ідзі з двара. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць дзяўчыне, якой прыйшла пара ісці замуж. Прымаку па баку, а прымачцы — у срачцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Збыткуюць с прымака, а жонцы збыткі на руку, бо яна ў сябе дома, у бацькоўскай хаці " (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁