ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ Пакуль тоўсты ссохне, то худы здохне. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Трэба ж тоўстпым бараніцца nepam худыми стройными восъ i кажуцъ" (тлум. інф.). Палюбі мяне чорную, а белую ўсялякі палюбіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Палюбі мяне, як я па-рабочаму апранута, а як апрануся па-съвяточнаму, тады кажнаму даспадобы" (тлум. інф.). Па маёй смерці няхай тут хоць выюць чэрці. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Так кажа чалавек з эгаістычнай натурай. Па малаку ног не павалаку. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Цяжкая праца патрабуе сытнай ежы. Памалу едзеш - далей будзеш. Бурдзюк У.У., 1970 г.н., 1985. Бялавічы Кос. Асцярожнасць, разважнасць нікому не пашкодзіць. Паміраць збірайся, а жыта сей. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. "Як ні цяшко, а клапаціся npa будучыню: ні ты пакарыстаесъся з працы свае, то іншыя дзякуй скажуцъ" (тлум. інф.). Пана клянуць, а пан таўсцее. Здзітавец С.І., 1921 г.н., 1995. Бусяж Міл. Праклёны багатаму не шкодзяць. Панам сеюць, жнуць i косяць, а сабе хлеба просяць. Мацвіеня В.А., 1917 г.н., 1995. Галік Міл. Так кажуць, калі хочуць падкрэсліць маёмасную няроўнасць. Па нітачцы клубок знойдзеш. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Адна зачэпка дазволіць раскрыць злачынства. Паны сварацца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Тыя, xmo кіруя намі, сварацца, а дастаецца простаму чалавеку" (тлум. інф
17 👁