ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 85 Папа ведаюць усе, а поп нікога. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл. "Бо ён адзін на ўсю акругу" (тлум. інф.). Папала сляпой курыцы зерне. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1994. Заполле Кос. Так часцей за ўсё чалавек смяецца з самога сябе, калі ўдасца знайсці ці прыдбаць нешта нязначнае. Папаўся, жучку, у панскую ручку. Лісок М.І., 1932 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Кажуць на чалавека, які трапіў у складанае становішча, а выйсця не відаць. Папаў у нерат - ні ўзад, ні ўперад. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Гэтак кажуць, калі чалавек трапляе ў складанае, бязвыхаднае становішча. Папоўскае вока зайздроснае. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. "Папу даюцъ, а яму ўсяго мало" (тлум. інф.). а) Папоўскае вока не здаволіш. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. б) Папоўскія вочы завідушчыя, папоўскія рукі заграбушчыя. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1984. Заполле Кос. Папрацуеш да поту — будзеш есці ў ахвоту. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Папу i кадзіла не дапаможа. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Кажнаму давядзецца дацъ атказ за зробленае" (тлум. інф.). Папытаецца люты; ці добра абуты. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Па раду i куры чубатыя. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Дзяцей можна пазнаць па бацьках. Пасля кашы няма пашы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Пасъля сытнай яды рабіць ні хочацца" (тлум. інф
14 👁