ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 83 Дасягненне мэты патрабуе шмат сіл, намагання. Пакуль да пана, то падпанкі душу вымуць. Бакіевіч A.K., 1918 г.н., 2001. Косава. "Да высокаго начальства цяшко дабіцца, бо малыя начальнікі ні пускаюць" (тлум. інф.). Пакуль жаніцца — усё загаіцца. Лушчык A.I., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так суцяшаюць таго, хто выцяўся, параніўся. Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Беднаму цяшко судзіцца з багатым. Бо за багатым грошы i ўлада" (тлум. інф.). Пакуль не намучышся, то не навучышся. Крыштопік C.B., 1967 г.н., 2003. Зялёны Бор Стайк. Навука праз муку даецца, патрабуе цярпення, настойлівасці. а) Трэба намучыцца, пакуль навучыцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пакуль памярці, то трэба яшчэ памучыцца. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Шчасьлівы той, каму бох лёхкую сьмерць дае" (тлум. інф.). Пакуль Піліп прыбраўся, то Мірон насярбаўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980 "Усякія людзі e на сьвеці: адзін быстры ў рабоці, другі — маруда" (тлум. інф.). Пакуль свая вош не ўкусіць, то не навучыцца. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Алыпаніца Квас. "Пакуль жыцьцё не навучыць, не заставіць задумацца, то маладыя нікого не слухаюць: ні бацькоў, ні старэйшых" (тлум. інф.). а) Тады з яго будуць людзі, як свая вош укусіць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. як набярэцца розуму, вопыту. Пакуль сонца ўзыдзе, то раса вочы выесць. Грудавы Р.А. 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Пакуль жыццё наладзіцца, то здароўе страціш, не будзе калі жыць
18 👁