ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Падман наверх выйдзе. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Рана ці позна праўда наверх выйдзе, мана раскрыецца. Пад хворага рук не падкладзеш. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2008. Алынаніца Квас. "Прае каторы год маці ляжыцъ, а нічым памахчы ні магу: каб магла, то рукі свае патклала п, да ні паткладзеш, ni паможа" (тлум. інф.). Пажывем далей — пачуем болей. Шчурко Т.І., 1969 г.н., 1985. Заполле Кос. Чым даўжэй чалавек жыве, тым болей ведае. Пазнаюць дачку i ў андарачку. Зайка А.П., 1911 г.н., 1986. Заполле Кос. Пазнаюць добрую дзяўчыну i не прыбраную, па яе рабоце. Пазычаеш чужое, аддаеш свае. Саўчук М.Р., 1922 г.н., 1997. Жытлін Жытл. Такі чалавек: свае аддаваць шкада. Пайдзі да людзей, то пачуеш, што ў цябе дома робіцца. Барташэвіч Н.П., 1949 г.н., 2001. Яблонка Жытл. "Як ні стараясъся захавацъ у тайні, што робіцца у тваёй хаці, усё роўна людзі неяк даведаюцца, стануцъ гаварыцъ" (тлум. інф.). Пайшла смерць па пана i сама прапала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Багаты чалавек мая доступ да дактароў, яго добра лечацъ, то ён доўго жыве" (тлум. інф.). Пакараў Бог Мікіту на валакіту. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Цяшко знайсьці праўду ў чыноўнікоў, папаходзіш, усю душу выматаюцъ, пакулъ толку даб'есъся" (тлум. інф.). Пакуль высокі нагнецца, то малы наробіцца. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Так гавораць, заступаючыся за чалавека невысокага росту. Пакуль да Бога, то чэрці душу выматаюць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас
Дадатковыя словы
дабесъся
24 👁