ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 81 Няма той хаткі, каб не было звадкі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. У кожнай сям'і здараюцца нелады, непаразуменні, сваркі. Няма шчасця зранку, не будзе i ўвечары. Зеляня M.M., 1944 г.н., 2001. Кваеевічы Квас. "Калі нарадзіўся чалавек зь нешчасьлівым лёсам, то ŭ да канца шчасьця ні будзя" (тлум. інф.). Няпраўдаю свет пройдзеш, ды назад не вернешся. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2006. Стайкі Стайк. "Бо табе ўжэ ніхто ні паверыцъ, веры ні будзе табе" (тлум. інф.). Няпрошанаму госцю лыжкі няма. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Няхай валяецца: свайго дачакаецца. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. На ўсё свая пара. Няхай мужык як лапаць, абы за ім не плакаць. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. "I маруда, i нехлямяжы, i брыткаваты, а мы зь йім ладзілі, бо добры быў, шкадаваў мяне" (тлум. інф.). Няхай п'е мора, хопіць i берагам. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2009. Заполле Кос. "Зазроны, сквапны чалавек усяго не пабярэ, застанецца й нам" (тлум. інф.). Няхай таго пярун спаліць, хто сам сябе зганіць. Верабей Н.С., 1930 г.н., 1998. Аляксейкі Стайк. Няхай твая свіння войтам будзе. Шчурко І.П., 1923 г.н., 1991. Заполле Кос. Гэтак кажа той, хто хоча спыніць доўгую спрэчку. Няхай той пасціць, хто на печы сядзіць. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. Калі рабіць цяжкую работу, то пра пост няма чаго думаць. Няхай той певень здохне, якога курыца б'е. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. "Німа горшай бяды, калі ў сямЧ жонка бярэ верх" (тлум. інф
Дадатковыя словы
сямі
27 👁