Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Няма горшай кары, як жыццё не ў пары. Собаль A.C., 1927 г.н., 2010. Заполле Кос. "Кажны чалавек мусіць ажаніцца, так нам нададзено" (тлум. інф.). Няма дроў — будуйся, няма хлеба - жаніся, няма грошай - судзіся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Пачнеш будавацца — трэскі будуцъ, будзяш жаніцца - на каравай мукі дастаняш, будзяш судзіцца — пойдзяш грошы пазычацъ" (тлум. інф.). а) Няма хлеба — жаніся, людзі нанясуць, няма дроў будуйся, трэскі будуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Няма кахання без абдымання. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Любіць малады, то ŭ абдымаяцца, слых чалавек мая, то песьні сыгявая, а музыка грая" (тлум. інф.). Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. Станкевіч Т.А., 1970 г.н., 1985. Заполле Кос. "У гурце, кампаніі заўсёды знойдзяцца чалавек, які выславіць усіх сваімі благімі ўчынкамі" (тлум. інф.). Няма ні акыш, ні аюсь. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Кажуць пра гультая, у якога пусты хлеў. Няма рыбы без косці, а чалавека без злосці. Лісок М.І., 1932 г.н., 1996. Алынаніца Квас. Кожнага чалавека можна вывесці з цярпення. Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Так кажуць, калі хочуць выказаць замілаванне да роднага краю. Няма статку - няма ўпадку. Шчурко Г.А., 1961 г.н., 2006. Заполле Кос. Няма такіх грабель, каб ад сябе граблі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1991. Алыпаніца Квас. Кожны стараецца для сябе i на сваю руку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 290  ▶